Затрымалі чатырох байцоў "Правага сектара", датычных да тэрактаў у Мукачаве
Прычым два з іх знаходзяцца ў лякарні.
Ва Украіне затрымалі чатырох байцоў "Правага сектара", якіх падазраюць у здзяйсненні тэрарыстычных актаў у Мукачаве. Пра гэта інфармуе УНІАН са спасылкай на Генпракуратуру Украіны.
Нагадаем, што 11 ліпеня каля Макачава адбылася перастрэлка паміж байцамі "Правага сектара" і прадстаўнікамі МУС. Падчас страляніны грамадзянскія асобы і супрацоўнікі праваахоўных органаў атрымалі агнястрэльныя і асколачныя раненні.
Падчас расследавання былі затрыманыя чатыры чалавекі ў камуфляжнай форме са знакамі адрознення руху "Правы сектар". Усіх іх падазраюць ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі ды здзяйсненні тэрактаў.
Два з іх з раненнямі знаходзяцца ў лякарні. Падчас затрымання, як паведамляецца, у мужчын былі "канфіскаваныя прадметы, падобныя да аўтаматычнай зброі".
Фота з сацсетак