"Бела-кола", якая "бадзёрць" цялят, павінна замяніць Coca-Сola ў Расіі

Чыноўнікі ў Расіі і Беларусі, падобна, лічаць "Бела-колу" інавацыяй / pexeles.com
Чыноўнікі ў Расіі і Беларусі, падобна, лічаць "Бела-колу" інавацыяй / pexeles.com

Беларуская "Бела-Кола" заменіць у Расіі амерыканскую Coca-Сola. Пра гэта заявілі па СТВ:

Прадстаўнікі вялікага бізнесу саюзных дзяржаў падпісалі мемарандум аб пашырэнні дзелавых кантактаў у галіне інавацый. Замест амерыканскай Coca-Сola цяпер у Расіі будуць прадаваць нашу беларускую "Бела-колу".

У красавіку расійскае інфармагенцтва Sputnik выдала рэпартаж пра тое, як "Бела-колай" лечаць ад дэпрэсіі цялятаў у Шклове. Цікава, што да візіту прапагандыстаў цялятам давалі Coca-Cola.

Дырэктар калгаса Віталь Закордонскі заявіў, што беларуская "кола" "больш эфектыўная ў лячэнні цялятаў, чым замежная Coca-Cola", паколькі ў беларускай "коле" ёсць кафеін, з-за чаго цяляты "бадзёраць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі