Беларусь апусцілася на 65 месца ў рэйтынгу вяршэнства права
Беларусь заняла 65 месца са 113 у сусветным рэйтынгу вяршэнства права. Спіс складаецца міжнароднай арганізацыяй World Justice Project, паведамляе Радыё Свабода. За год краіна апусцілася на восем пазіцыяў і цяпер размяшчаецца паміж Казахстанам і Малаві.
Індэкс вяршэнства права быў распрацаваны ў 2010 годзе. Ён вымярае дасягненні дзяржавы ў галіне забеспячэння прававога асяроддзя.
Наверсе ўжо традыцыйна знаходзяцца Данія, Нарвегія, Фінляндыя. На апошніх пазыцыях замацаваліся Вэнесуэлы, Камбоджа, Афганістан.
Дадзеныя аб’ядноўваюцца ў восем кантрольных паказнікаў — абмежаванне паўнамоцтваў улады, адсутнасць карупцыі, парадак і бяспека, абарона асноўных правоў, празрыстасць інстытутаў улады, выкананне законаў, грамадзянскае і крымінальнае правасуддзе.
Сярод асноўных прынцыпаў вяршэнства права — падзел уладаў, абарона асабістай свабоды і асабістай годнасці.