Беларусь атрымае пазыку на 40 млн долараў на развіццё ляснога сектара
Яе выдасць нашай краіне Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця.
Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (МБРР) пазычыць Беларусі больш чым 40 млн долараў на развіццё ляснога сектара. Пра гэта паведаміў сёння ў Савеце Рэспублікі міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч.
Міністр прадставіў сенатарам законапраект аб ратыфікацыі пагаднення пра пазыку паміж Беларуссю і МБРР. У прыватнасці, кіраўнік ведамства адзначыў, што ў цяперашні час з удзелам Сусветнага банка распрацаваны новы праект развіцця ляснога сектара краіны. “У адпаведнасці з пагадненнем, Беларусі будзе прадастаўленая пазыка на суму 40 млн 714 тысяч долараў”, — паведаміў Амельяновіч.
Па словах міністра, грашовыя сродкі будуць накіраваныя на мадэрнізацыю лесапітомнічай гаспадаркі, закупку спецабсталявання, а таксама на барацьбу з ляснымі пажарамі і набыццё спецыялізаванай тэхнікі, перадае БЕЛТА.
Фота: volvoce.com