Беларусь хоча на 100% забяспечваць сябе ўласнай грэчкай

Беларусь хоча на 100% забяспечваць сябе ўласнай грэчкай

Ужо сёлета Беларусь адмовіцца ад імпарту грэчкі і цалкам забяспечыць унутраны рынак айчыннымі крупамі. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.

Чыноўнік патлумачыў, што яшчэ з савецкіх часоў наша краіна завозіць грэчку з Расіі: там яе прасцей вырошчваць па глебава-кліматычных умовах. З расійскімі пастаўшчыкамі былі заключаныя доўгатэрміновыя кантракты.

Аднак у сакавіку Расія ўвяла абмежаванні на імпарт, і пастаўкі ў Беларусь сарваліся. Разабрацца з пытаннем у самыя кароткія тэрміны даручыў Аляксандр Лукашэнка. 20 сакавіка былі ўведзеныя абмежаванні, а ўжо 21-га адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі па гэтай праблеме. Абмежаванні былі знятыя на працягу месяца — да 15 красавіка.

Як падлічыў Мінсельгасхарч, у сакавіку аб'ёмы паставак грэчкі з Расіі ўпалі на 70% у параўнанні з аналагічным месяцам 2019 года. А агулам за першы квартал з Расіі было недапастаўлена амаль 20% грачанай крупы.

"У гэтай сітуацыі кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне, і яно абсалютна дакладнае, — павялічыць аб'ём пасяўных плошчаў грэчкі ўдвая, што дазволіць нам ужо ў гэтым годзе забяспечыць пад 100-адсоткавыя патрэбы наш унутраны рынак у аб'ёме 20 тысяч тон грэцкіх крупаў", — заявіў Багданаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі