Беларусь і Расія могуць разам рыхтаваць міратворчыя падраздзяленні

Беларусь і Расія могуць разам рыхтаваць міратворчыя падраздзяленні

У Мінск з візітам прыбыў сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў. 22 жніўня з ім сустрэўся яго беларускі калега Станіслаў Зась. Паводле інфармацыі БЕЛТА, у гэты ж дзень прайшлі кансультацыі экспертаў апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін.

Зась і Патрушаў пагаварылі пра сумесныя дзеянні па далейшым умацаванні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Таксама яны абмеркавалі супрацоўніцтва паміж апаратамі саветаў бяспекі і ўдасканаленне дамоўнай прававой базы паміж саюзнымі дзяржавамі.

Асобна бакі спыніліся на супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў міратворчай дзейнасці. Беларускія вайскоўцы зараз удзельнічаюць у місіі ААН у Ліване. Расія таксама мае вялікі досвед удзелу ў некалькіх міратворчых місіях.

Зась і Патрушаў выказалі зацікаўленасць у сумеснай падрыхтоўцы міратворчых падраздзяленняў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі