Беларус і ўкраінец арыштаваныя ў Маскве за махлярства з крэдытамі

Аператыўнікі Маскоўскага крымінальнага вышуку затрымалі ў расійскай сталіцы падазраваных у махлярстве са спажывецкімі і аўтакрэдытамі. Пра гэта сёння паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца ў праваахоўных органах. Злачынцы дзейнічалі па наступнай схеме: яны рассылалі ў дзесяткі банкаў заяўкі на атрыманне крэдыту на набыццё аўтатранспарту. Заяўкі рассылаліся на выкрадзеныя альбо згубленыя пашпарты масквічоў.

Прыкладна ў 30% выпадкаў банкі пасля праверкі адмаўлялі ашуканцам у атрыманні крэдыту, аднак па большай частцы заяўкі задавальняліся. Пасля гэтага злачынцы набывалі аўтамабіль і, не ставячы яго на ўлік, прадавалі.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў усе члены групы былі ўстаноўленыя. На днях прайшла аперацыя па іх затрыманні. Злачынцамі аказаліся грамадзянін Украіны і грамадзянін Беларусі, 1982 года нараджэння. Абодвум прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле “махлярства ў асабліва буйным памеры”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі