Беларусь ізноў скарачае персанал сваёй амбасады ў ЗША

Беларусь скарачае персанал сваёй амбасады ў Вашынгтоне. Аб гэтым гаворыцца ў ноце, што 31 сакавіка была ўручана часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі Джонатану Муру, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Як зазначана ў дакуменце, такое рашэнне прынята ў сувязі з адмовай амерыканскага боку адмяніць эканамічныя санкцыі ў адносінах да канцэрна "Белнафтахім", а таксама з прычыны паслядоўнай лініі адміністрацыі ЗША на згортванне кантактаў з беларускім бокам.

У той жа час Беларусь прапанавала амерыканскаму боку скараціць колькасць персаналу амбасады ЗША ў Мінску ў такой жа колькасці і ў аналагічныя тэрміны. Колькі дыпламатаў будуць адкліканыя з ЗША і ў якія тэрміны, у беларускім МЗС пакуль не паведамляюць.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі