Беларусь падпісала з Іранам мемарандум аб абаронным супрацоўніцтве
Міністры абароны Ірана і Беларусі падпісалі ў панядзелак у Тэгеране
мемарандум аб паразуменні ў вобласці абароннага супрацоўніцтва. У падпісаным дакуменце Мустафа Наджар і Леанід Мальцаў адзначылі намер
іранскага і беларускага кіраўніцтва развіваць усебаковыя адносіны паміж
дзвюма краінамі з акцэнтам на пашырэнне і кансалідацыю
ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
За час двухдзённага візіту ў Тэгеран беларускі міністр сустракаўся з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ваенна-палітычнага кіраўніцтва Ірана, у тым ліку з прэзідэнтам Махмудам Ахмадзінежадам і галоўнакамандуючым Корпусам Ісламскай рэвалюцыйнай гвардыі Рахімам Сафаві, паведамляе іранскае інфармагенцтва "Farsnews".