Беларусь паставіла ў Расію ў пяць разоў больш яблык, чым вырасціла
У 2015 годзе Беларусь паставіла ў Расію 573 тысячы тон яблык і грыбоў. Такую лічбу назваў намеснік генпракурора Расіі Уладзімір Маліноўскі на пасяджэнні аб'яднанай калегіі Генеральных пракуратур дзвюх краін, інфармуе ТАСС.
"Забароненыя да ўвозу ў Расію тавары нярэдка пастаўляюцца па падробленых таварасуправаджальных і фітасанітарных дакументах. Так, напрыклад, у 2015 годзе ў Расію імпартавана 573 тысячы іон беларускіх яблык і грыбоў. Па дадзеных Мінсельгаса Беларусі, гэта ў пяць разоў перавышае сабраны ўраджай", — абурыўся намеснік генпракурора.
Ён дадаў, што сітуацыю пагаршае адсутнасць фітасанітарнага кантроль тавараў на мяжы Беларусі і Расіі.
Паведамляецца, што на пасяджэнні аб'яднанай калегіі генпракуратур дзвюх краін абмяркоўвалася ўзаемадзеянне праваахоўных органаў Саюзнай дзяржавы і павышэнне эфектыўнасці пракурорскага нагляду ў мытнай сферы.