Беларусь павялічыла закупку нафты і нафтапрадуктаў у Расіі

Беларусь павялічыла закупку нафты і нафтапрадуктаў у Расіі

У студзені-верасні Беларусь павялічыла імпарт сырой нафты на 2,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, перадае БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. За дзевяць месяцаў на закупку нафты, якая цалкам пастаўляецца з Расіі, патрачана 4 470 мільёнаў долараў. Гэта амаль на траціну меней, чым летась: раней сярэдні кошт тоны нафты складаў 378,9 долара, цяпер — 261,6 долара.

Пры гэтым наша краіна істотна нарасціла імпарт нафтапрадуктаў — у 4,4 разы болей, чым летась. 98% закупленых нафтапрадуктаў вырабленыя ў Расіі.

На экспарт Беларусь паставіла 1,2 мільёна тон нафты, што на 0,3% меней, чым летась. Нафта пастаўлялася толькі ў Нямеччыну і яе кошт упаў амаль удвая ў параўнанні з мінулым годам.

Што да экспарту нафтапрадуктаў, то хоць ён і вырас больш як на 20%, але прыбытак ад яго стаў істотна меншым (7 810 мільёнаў долараў летась і 5 368 мільёнаў сёлета). Найбуйнейшыя пастаўкі былі ў Вялікабрытанію, ва Украіну і ў Нідэрланды.

Фота: rbc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі