Беларус прадаў расіяніну аўтамабіль, а пасля скраў яго
Паліцыянты ў Смаленску пасля непрацяглай пагоні затрымалі аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся нецвярозы жыхар Беларусі.
Кіроўцу прывезлі ў аддзяленне паліцыі для высвятлення абставінаў. У дачыненні да яго быў складзены пратакол "за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка паліцыі".
Аднак неўзабаве аказалася, што 22-гадовы беларус раней прадаў гэтую машыну. Затым разам з пакупніком ён як след адзначыў здзелку. Раніцай беларус вырашыў ціхенька з'ехаць на радзіму на ўжо прададзенай машыне, прыхапіўшы з сабой грошы за продаж аўто. Цяпер яму пагражае крымінальная справа.
Фота — ria.ru