Беларусь прыме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Беларусь прыме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Беларусь прыме ўдзел у 54-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Яна адкрыецца 16 лютага. Штогод у Мюнхене збіраюцца кіраўнікі краін, урадаў, знешнепалітычных ведамстваў, незалежныя эксперты. Сёлета нашу краіну прадставіць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

На мерапрыемстве абмяркуюць глабальныя праблемы і шляхі іх вырашэння. Гэта — перспектывы еўрапейскай архітэктуры бяспекі, актуальныя міжнародныя канфлікты, барацьба з тэрарызмам, кібербяспека ды іншае. Запланаваная сустрэча Макея з арганізатарамі канферэнцыі, з кіраўнікамі шэрагу арганізацый. Будуць абмяркоўвацца беларускія ініцыятывы па ўмацаванню міжнароднай бяспекі, інфармуе тэлеканал АНТ.

Праца Мюнхенскай канферэнцыі працягнецца да 18 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі