Беларус схаваў у фуры пад дошкамі кантрабандныя цыгарэты на мільён еўра

Беларус схаваў у фуры пад дошкамі кантрабандныя цыгарэты на мільён еўра

Беларус схаваў у фуры пад дошкамі кантрабандныя цыгарэты на амаль мільён еўра. Груз быў затрыманы літоўскімі мытнікамі 28 лістапада ў пункце пропуску "Райгардас" (з беларускага боку — "Прывалка"). Паводле дакументаў, у грузавіку мусілі быць 22 тоны дошак. Аднак літоўцы, якім вядомыя хітрыкі беларускіх кантрабандыстаў, праверылі груз і знайшлі схованкі ў дошках. Яны былі напоўненыя кантрабанднымі цыгарэтамі.

Каб не выклікаць падазрэнняў у мытнікаў у вазе грузу, якая не адпавядала б заяўленай, арганізатары кантрабанды паклалі ў дошкі і... цэглу. Кіроўцу затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі