Беларус Уладзімір Ігнацік атрымаў 1-ы нумар пасеву юніёрскага Уімблдона

Малады беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік, які сёлета перамог на прэстыжным турніры “Ралан Гарос”, атрымаў першы нумар пасеву на юніёрскім Уімблдоне.
Сёння ў першым раўндзе адзіночнага разраду ён сустрэнецца з галандцам Томасам Схуралам.

Яшчэ адзін беларускі юніёр Андрэй Каратчэня згуляе з расіянінам Яўгенам Данскім, а ўладальніца 4-га нумара пасеву Ксенія Мілеўская выйдзе на корт супраць кітаянкі Жу Юімяо.

Разам з тым, сёння у трэцім раўндзе адзіночнага разраду жаночага турніру беларуска Вікторыя Азаранка згуляе з чэшкай Ніколь Вайдзішавай.

“Прэсбол”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі