Беларусь ужо сёлета плануе адкрыць амбасаду ў Мадрыдзе
Амбасаду Беларусі ў Іспаніі плануецца адкрыць у снежні 2016 года. Пра гэта піша сайт беларускай амбасады ў Францыі. Сёння Беларусь мае адно дыпламатычнае прадстаўніцтва на дзве краіны, яно знаходзіцца ў Парыжы. Узначальвае амбасаду Павел Латушка.
Гаворка пра адкрыццё самастойнай амбасады ішла ў гутарцы Паўла Латушкі з іспанскім каралём Філіпам VI. Беларускі дыпламат пабачыўся з каралём на ўрачыстым прыёме з нагоды нацыянальнага свята Іспаніі.