Беларус загінуў у Ізраілі, калі раніцай дрон атакаваў Тэль-Авіў
Тэль-Авіў
Грамадзянін Беларусі загінуў падчас атакі беспілотніка па сталіцы Ізраіля Тэль-Авіве, піша Tochka.by са спасылкай на беларускае МЗС.
Яшчэ як мінімум 10 чалавек атрымалі лёгкія раненні пры выбуху, які адбыўся ў Тэль-Авіве ў пятніцу раніцай, піша ВВС.
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што паводле звестак папярэдняга расследавання выбух выклікала падзенне "паветранай цэлі". З-за чалавечай памылкі цэль не перахапілі сродкі СПА.
Адказнасць за напад узялі на сябе еменскія паўстанцы-хусіты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.