Беларусь заваявала першыя два медалі на Еўрапейскіх гульнях
Беларусь заваявала першыя два медалі на Еўрапейскіх гульнях. Група акрабатак (Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч) атрымала “золата” ў балансавых практыкаваннях. За выкананне сваёй праграмы дзяўчаты атрымалі 29,520 балаў.
“Срэбра” сёння ж дасталася беларускай камандзе лучніц, у складзе якой выступалі Карына Дзямінская, Карына Казлоўская і Ганна Марусава. У спаборніцтвах у стральбе з класічнага лука яны саступілі ў фінале камандзе Вялікабрытаніі з лікам 2:6.