Беларуска ў Кіеве арганізавала элітны бардэль і здымала ўсё на відэа
Амаль год у Кіеве на вуліцы Круглаўніверсітэцкай у адным з дамоў існаваў масажны салон.
Пра тое, якія паслугі аказваюць у салоне, стала вядома кіеўскім міліцыянтам, якія завіталі сюды, піша vz.ua. Два паверхі жылога дома арандавала ўладальніца салона — грамадзянка Беларусі. Для пошуку кліентаў яна стварыла сайт у інтэрнэце, размясціла рэкламу сваёй установы ў СМІ, у тым ліку і сацсетках. Жанчына наняла двух адміністратараў і два дзясяткі "масажыстак", якім даводзілася працаваць у дзве змены.
За дзень салон абслугоўваў ад 30 да 50 мужчын. Сярод кліентаў было шмат вядомых украінцаў, у тым ліку і эстрадных дзеячаў. Але самае цікавае, што ўсё, што адбывалася за зачыненымі дзвярамі, здымалася на відэакамеру.
Дырэктарка "салона" такім чынам сачыла за тым, што адбываецца ў яе памяшканнях. Дарэчы, запісы не знішчаліся, а захоўваліся на серверы сайта салона.
Міліцыянты затрымалі ўладальніцу салона, яе памочнікаў і прастытутак. Арганізатарцы і двум адміністратарам давядзецца адказаць за прымус да занятку прастытуцыяй. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 7 гадоў.
Фота — vz.ua