Беларускае мэцца-сапрана дэбютавала ў адным з найбуйнейшых тэатраў Еўропы

Яна выканала партыю Лаўры Адорна ў оперы Умбэрта Джардана “Джаконда”.

У спектаклі пад кіраваннем дырыжора Сырбалюба Дыніча выступаў інтэрнацыянальны склад салістаў, у тым ліку слыннае італьянскае сапрана Даніэла Дэсі. Варта адзначыць, што Тэатр Масіма — адзін з найбуйнейшых і найбольш знакамітых тэатраў Еўропы. Ён трэці па велічыні па кантыненце пасля Парыжскай нацыянальнай і Венскай дзяржаўнай опер. 

Аксана Волкава — выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і салістка Нацыянальнага опернага тэатра, дзе яна выконвае вядучы рэпертуар для мэцца-сапрана. У 2009-2010 годзе яна ўдзельнічала ў Моладзевай праграме Вялікага тэатру Расіі, дзе таксама выканала шэраг вядучых партыяў, у тым ліку Кармэн у аднайменнай оперы, а таксама Любашу ў “Царскай нявесце”. Удзельнічала ў гастролях Вялікага тэатра ў Лондане і ў Мадрыдзе, паведамляе TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі