Беларуская калійная кампанія губляе прыбытак

"Беларуская калійная кампанія" (БКК), эксклюзіўны трэйдар "Беларуськалія", апублікавала фінансавыя вынікі працы за 2014 год. Згодна з імі, выручка ад рэалізацыі за мінулы год павялічылася ў 63 разы — да 22 трыльёнаў 849 мільярдаў рублёў. Чысты прыбытак БКК вырас на 12,4% — з 5,25 да 5,88 мільярда, пішуць "Беларускія навіны".

Але карціна выглядае не такой вясёлкавай, калі перавесці вынікі года ў доларавы эквівалент. У 2013 годзе адзін долар каштаваў 9945 рублёў, а на канец 2014-га — 11 850. Калі пералічыць гадавы прыбытак калійнага трэйдара ў доларах, то за 2013 год выходзіць 528,3 тысячы долараў, а ў 2014-м — 496,2 тысячы. Такім чынам, рэальны прыбытак БКК у доларах знізіўся на 6,1% у 2014 годзе.

Эксперты мяркуюць, што асноўнай прычынай падзення прыбытку не толькі беларускіх, але і іншых трэйдараў калійных вытворцаў сталі дзеянні самой БКК. Беларуская кампанія ў 2014 годзе збівала сусветныя кошты, калі прапаноўвала сваю прадукцыю танней, чым канкурэнты. Гэтая палітыка падрывала кошты на калій па ўсім свеце.

Фота — КоммерсантЪ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі