Беларуская спявачка Мілана стала ўдзельніцай латвійскай "Фабрыкі зорак"

Беларуская выканаўца Мілана прайшла адборачны тур і трапіла ў лік удзельнікаў рэаліці-шоў "Hello, Jurmala!" — латвійскага варыянта "Фабрыкі зорак".
Як паведаміла піяр-дырэктар прадзюсерскага цэнтра "Нонстопрэкардс" Юлія Хількевіч, у сярэдзіне кастрычніка Мілана адправіцца ў Рыгу для ўдзелу ў тэлешоў.

Паводле яе слоў, у праекце возьмуць удзел артысты з 12 краін: Расіі, Украіны, Беларусі, Італіі, Іспаніі, Швецыі і іншых дзяржаў. Праект, разлічаны на дзевяць месяцаў, шмат у чым нагадвае расійскую "Фабрыку зорак": будуць праходзіць здымкі рэпетыцый, закуліснага жыцця ўдзельнікаў і справаздачных канцэртаў.

Журы конкурсу па выніках справаздачных канцэртаў мае права накіроўваць канкурсантаў адразу ў фінал шоў, а на іх месца будуць прыходзіць новыя ўдзельнікі. Першы справаздачны канцэрт пройдзе 20 кастрычніка.

Плануецца, што рэаліці-шоу будзе трансляваць не толькі латвійскі канал ТВ-5, але і тэлеканалы краін-удзельніц.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі