Беларускі дэпутат у Страсбургу гаварыў, калі адменяць смяротнае пакаранне

21 красавіка ў Страсбургу праходзіць паседжанне камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі. Як паведамляла Еўрарадыё, дакладчык па Беларусі камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні, заявіў, што асамблея гатовая да дыялогу з Беларуссю, аднак невырашаная праблема смяротнага пакарання, мараторый на яго ў нашай краіне так і не быў уведзены. Таксама Рыгоні нагадаў пра палітвязня Мікалая Статкевіча і адзначыў, што дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі "стане важнай праверкай таго, наколькі Беларусь імкнецца да паляпшэння ўзаемаадносінаў з Саветам Еўропы і іншымі міжнароднымі арганізацыямі".

На паседжанні прысутнічалі прадстаўнік беларускага парламента Мікалай Самасейка (старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў) і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці праваабаронца Валянцін Стэфановіч і грамадскі дзеяч Алесь Лагвінец.

Самасейка выказаў меркаванне, што смяротнае пакаранне ў Беларусі з часам будзе адменена.

“У Канстытуцыі запісана, што смяротная пакаранне — часовая мера, — гаварыў дэпутат. — І тое, што некалі яна будзе адмененая, не выклікае сумнення. Пытанне толькі ў часе: калі гэта адбудзецца? Вы ведаеце і пра рэферэндум наконт смяротнага пакаранне, і пра настроі ў беларускім грамадстве, і пра меркаванне на гэты конт прэзідэнта, і пра адсутнасць большасці ў парламенце па гэтым пытанні. І для таго, каб гэтае пытанне (увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне — Еўрарадыё) атрымала станоўчую дынаміку ў будучым, мы разлічваем і на дапамогу ПАСЕ”.

Фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі