Беларускі студэнт калекцыянуе рэтра-гаджэты

Сярод іх савецкая электроніка і ЭВМ, на якой мантавалі фільм “Тэрмінатар”, беларуская прыстаўка “Эльф” і рабочая станцыя “Сілікон–графік”. Зараз у Аляксандра ўжо 50 старадаўніх прыладаў. Усе машыны студэнт рамантуе сам, а запчасткі заказвае з розных краін праз інтэрнэт.



Кошт калекцыі эксперты ацэньваюць у некалькі тысяч долараў. Але студэнт свае кампутары прадаваць не збіраецца. Замест гэтага ён ладзіць выставы ў сценах роднага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, паведамляе “МИР24”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі