Беларускі турыст знік у гарах Абхазіі
Абхазскія выратавальнікі шукаюць зніклага ў гарах турыста з Беларусі Аляксандра Болахава.
Як паведамляе РІА "Новости", Болахаў прыехаў у Абхазію ў якасці індывідуальнага турыста, інфармацыя пра яго знікненне з'явілася ў панядзелак увечары. Апошні раз яго бачылі ў раёне возера Рыца.
Пошукава-выратавальны атрад працягвае яго пошукі. Аднак яны абцяжарваюцца тым, што мясцовыя выратавальнікі не маюць верталёта для аблёту складанай па рэльефе мясцовасці.