Беларускіх фехтавальшчыкаў дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў

Абмежаванні ў фехтаванні здымаюць / Ілюстрацыйнае фота vk.com
Абмежаванні ў фехтаванні здымаюць / Ілюстрацыйнае фота vk.com

Беларускіх і расійскіх фехтавальшчыкаў дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў. Абмежаванні з іх здымуць у канцы красавіка. Такое рашэнне прыняў пазачарговы кангрэс Міжнароднай федэрацыі фехтавання. Праўда, меркаванні на ім падзяліліся: "за" прагаласавалі 89 дэлегатаў, "супраць" — 46. Украінскія прадстаўнікі спрабавалі заблакаваць галасаванне. Федэрацыя фехтавання Украіны збіраецца абскардзіць рашэнне.

У выніку беларускія і расійскія спартсмены змогуць паўдзельнічаць у чэмпіянаце свету ў Мілане ў ліпені 2023-га, але выключна пад нейтральным сцягам. Таксама яны паўдзельнічаюць у кваліфікацыі да Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы.

Спартсмены з Беларусі і Расіі былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сёлета Міжнародны Алімпійскі камітэт заклікаў спартыўныя федэрацыі дапусціць спартсменаў з РБ і РФ да спаборніцтваў пад нейтральным сцягам. Гэта выклікала абурэнне ў свеце — больш за тры дзясяткі краін вырашылі сумесна гэтаму супрацьстаяць. Украіна пагражае байкотам Алімпіяды.

У пачатку лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі эмацыйна запрасіў прэзідэнта МАК Томаса Баха (былога фехтавальшчыка, дарэчы) прыехаць ў Бахмут, дзе ідуць цяжкія баі. Ехаць туды ён пакуль не плануе.

Беларускіх фехтавальшчыкаў дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў
facebook.com/nikolay.synelnykov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі