Беларускія баскетбалісткі выйшлі ў фінал чэмпіянату Еўропы-2017

Беларускія баскетбалісткі выйшлі ў фінал чэмпіянату Еўропы-2017

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы-2017 з другога месца ў кваліфікацыйнай групе G.

Пра выхад нашых баскетбалістак у фінальную стадыю чэмпіянату стала вядома пасля таго, як прайшоў заключны тур адборачнага турніру. У нашай групе зборная Бельгіі разграміла ў гасцях каманду Польшчы з лікам 77:61 і фінішавала першай, перадае БЕЛТА. У выніку становішча ў групе G цяпер выглядае так: Бельгія — 7 ачкоў, Беларусь — 6, Польшча — 5.

У фінал чэмпіянату Еўропы выйшлі пераможцы дзевяці кваліфікацыйных груп: Славенія, Францыя, Італія, Украіна, Венгрыя, Расія, Бельгія, Турцыя, Іспанія. Да іх таксама далучыліся 6 найлепшых камандаў з ліку тых, хто  заняў другія месцы: Беларусь, Латвія, Грэцыя, Сербія, Славакія, Чарнагорыя. Акрамя таго, у 36-м жаночым Еўрабаскеце прыме ўдзел зборная Чэхіі — гаспадыня чэмпіянату.

Фінал турніру адбудзецца з 16 па 27 чэрвеня 2017 года ў Празе і Градзец-Кралаве. Лёсаванне групавога фіналу пройдзе 9 снежня.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі