Беларускія грамадзяне не пацярпелі падчас тэракту ў Стакгольме
Беларускія грамадзяне не пацярпелі падчас тэракту ў Стакгольме. Такую удакладненую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства замежных справаў у сваім Твітэры.
Тэрарыстычная атака адбылася ў шведскай сталіцы ў пятніцу, 7 красавіка. Невядомы на скрадзеным грузавіку заехаў у натоўп людзей, пасля чаго ўрэзаўся ў будынак гандлёвага цэнтра. Машына загарэлася. Загінулі 4 чалавекі, яшчэ 15 — пацярпелі. 9 параненых у цяжкім стане.
Паліцыя затрымала дваіх падазраваныў у арганізацыі гэтага тэракту. Адзін з іх — 39-гадовы выхадзец з Узбекістана, прыхільнік тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”.
Тэракты з выкарыстаннем грузавікоў сталі распаўсюджанымі ў Еўропе — падобныя ж здарэнні адбываліся ў Францыі і ў Нямеччыне. Ва ўсіх выпадках да нападаў спрычыніліся ісламісты.