Беларускія памежнікі знайшлі труп грамадзяніна Гвінеі

Беларускія памежнікі знайшлі труп грамадзяніна Гвінеі

Беларускія памежнікі паведамляюць, што 3 красавіка знайшлі каля мяжы з Польшчай (дакладнае месца не называецца) труп грамадзяніна Гвінеі. Верагодная прычына смерці мужчыны — пераахаладжэнне.

У Дзяржаўным памежным камітэце РБ упэўненыя, што замежніка выштурхнулі з Польшчы ў Беларусь — на беларускім баку мяжы пакінулі "у бездапаможным стане".

Гэта не першы выпадак гібелі мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі ў Беларусі каля мяжы з краінамі ЕС (ва ўсіх выпадках Мінск ускладае адказнасць на Варшаву ці Вільню). Няўлоўныя замежнікі па-ранейшаму яе штурмуюць, спрабуюць нелегальна патрапіць у Польшчу ці Літву. Беларускія памежнікі ім у гэтым не перашкаджаюць.

Як вядома, Захад усклаў адказнасць за стварэнне міграцыйнага крызісу ў 2020-м на межах ЕС на афіцыйны Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі