Беларускія парламентары сустрэліся з камісіяй Савета Еўропы
Яны абмеркавалі ў Страсбургу перспектывы далейшага збліжэння паміж Беларуссю і Саветам Еўропы.
27 чэрвеня дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі сустрэлася з ізноў абраным старшынёй камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Б'ёрнам фон Сідавым, паведамляе БЕЛТА.
Сустрэча адбылася па выніках паседжання камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі. Удзел у паседжанні прымала беларуская парламенцкая дэлегацыя. У яе ўвайшлі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Мікалай Самасейка і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Аляксандр Зазуля.
Гаворка ішла пра тое, каб зрабіць кантакты паміж беларускімі парламентарамі і палітычнай камісіяй ПАСЕ рэгулярнымі. Таксама абмяркоўвалася ўдасканаленне беларускага заканадаўства.
На фота svaboda.org — дэпутат Самасейка