Макей будзе ўязным у ЕС, пакуль застаецца міністрам замежных спраў
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным рашэнні Савета ЕС.
Яно апублікаванае сёння ў Афіцыйным часопісе Еўрасаюза.
У дакуменце падкрэсліваецца, што рашэнне можа быць перагледжанае, калі Савет ЕС палічыць, што мэты не дасягнутыя.
Нагадаем, у панядзелак Савет міністраў замежных спраў Еўрасаюза прыпыніў візавыя санкцыі да Уладзіміра Макея. Аднак яго не выкраслілі з "чорнага спісу" ЕС: на чыноўніка распаўсюджваюцца фінансавыя санкцыі Еўрасаюза.
Прыпыненне санкцый еўрачыноўнікі патлумачылі неабходнасцю спрасціць дыпламатычныя кантакты паміж ЕС і Беларуссю.
Нагадаем, што Макей трапіў пад санкцыі ЕС пасля жорсткага разгону акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. Тады ён займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Фота — bymedia.net