Беларускія спартоўцы заснавалі Дзень спартовай салідарнасці

Падчас пратэстаў 2020-м / ria.ru
Падчас пратэстаў 2020-м / ria.ru

Беларускія спартоўцы заснавалі Дзень спартовай салідарнасці, які будуць адзначаць 30 верасня.

Гэты дзень будзе прысвечаны барацьбе свабодных спартоўцаў супраць дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. 

У сацсетках Беларускага фонду спартовай салідарнасці паведамляецца, што ў гэты дзень у розных гарадах свету пройдуць лакальныя спаборніцтвы, турніры ды іншы мерапрыемствы.

Акцыя салідарнасці пройдзе і ў Кіеве. Яна будзе прысвечаная ўкраінскім атлетам, якія загінулі на вайне з Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі