Беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у вучэннях на мяжы з Афганістанам
Пасля ўскладнення сітуацыі на мяжы з Афганістанам Таджыкістан запрасіў дапамогу ў АДКБ / odkb-csto.org
Беларускія вайскоўцы ў кастрычніку адправяцца на вучэнні ў Таджыкістан, паведамляе "Інтэрфакс-Захад". Акрамя Беларусі ў вучэннях будуць удзельнічаць іншыя дзяржавы АДКБ.
Больш за 2,7 тысячы вайскоўцаў і 500 адзінак тэхнікі на мяжы Таджыкістана з Афганістанам правядуць тры сумесныя вучэнні "Узаемадзеянне", "Пошук" і "Эшалон".
У цяперашні час у Таджыкістане дыслакаваная 201-я ваенная база РФ. Гэта найбуйнейшы ваенны аб'ект Расіі за яе межамі. База была ўзмоцненая новым узбраеннем на фоне прыходу да ўлады талібаў у Афганістане. Пасля ўскладнення сітуацыі на мяжы Таджыкістан запрасіў дапамогу ў АДКБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.