Беларускую згушчонку хочуць рабіць у кааперацыі з егіпецкімі вытворцамі
Беларускія вытворцы абмяркоўваюць стварэнне сумеснай вытворчасці згушчанага малака ў Егіпце. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Такія магчымасці абмяркоўваюцца на трэцяй міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў Food Africa, якая праходзіць 22-24 красавіка ў Каірскім міжнародным выставачным цэнтры. Тут арганізаваная калектыўная экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus “Лідахлебпрадукт”, а таксама "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат".
Ужо дасягнутыя папярэднія дамоўленасці аб пастаўках беларускай мучной прадукцыі ў Егіпет, з егіпецкімі кампаніямі абмяркоўваецца пытанне стварэння сумеснай вытворчасці згушчанага малака.
Food Africa — ключавое выставачнае мерапрыемства ў сферы харчовай прамысловасці ў краінах Афрыкі і блізкаўсходнім рэгіёне. На выставе прадстаўленыя малочная і мясная халяльная прадукцыя, дзіцячае харчаванне, мукамольныя і хлебабулачныя вырабы, марозіва, кансервы і паўфабрыкаты, кандытарскія вырабы, алкагольныя і безалкагольныя напоі. Беларусь упершыню прымае ў ёй удзел.
У 2016 годзе ў Food Africa прынялі ўдзел каля 300 экспанентаў з 28 краін, яе наведвальнікамі сталі прадстаўнікі 52 дзяржаў: Алжыра, Анголы, Бахрэйна, Камеруна, Чада, Егіпта, Эфіопіі, Кеніі, Кувейта, Марока, Катара, Саудаўскай Аравіі, Туніс, ААЭ , ПАР і іншых.