Беларусы наблізіліся да 100-працэнтнай пісьменнасці
Пра гэта заявіла прадстаўнік Беларусі Зоя Калантай, выступаючы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, дзе праходзіць 55 сесія Камісіі па становішчы жанчын.
Як перадае цэнтр навінаў ААН, у рамках сесіі прайшоў "круглы стол", прысвечаны доступу жанчынаў і дзяўчынак да адукацыі і іх ўдзелу ў развіцці навукі.
Выступаючы перад удзельнікамі "круглага стала", прысвечанага доступу жанчынаў і дзяўчынак да адукацыі, Калантай заявіла, што ў краіне ўдалося дасягнуць 100-адсоткавага ахопу дзяцей пачатковай і базавай сярэдняй адукацыяй. Да таго ж Беларусь уключана ў спіс краінаў з высокім узроўнем пісьменнасці дарослага насельніцтва, якое складае 99,7%.