Беларусы сёлета прадалі валюты на $634 млн больш, чым купілі

Беларусы сёлета прадалі валюты на $634 млн больш, чым купілі

Беларусы сёлета прадалі валюты на $634,18 млн больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацбанка.

У студзені-чэрвені 2016 года фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 3 млрд 643 млн долараў. За гэты ж перыяд яны купілі 3 млрд 9 млн долараў.

Як інфармуе БЕЛТА, суб'екты гаспадарання (рэзідэнты Беларусі) за першыя 6 месяцаў бягучага года прадалі замежнай валюты на 7 млрд 517 млн долараў, а купілі — $7,66 млрд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі