Беларусы забралі ў расіянкі з цягніка "Масква — Ніца" 7 тысяч еўра

У 62-гадовай расіянкі, якая на цягніку "Масква — Ніца" ехала на адпачынак у Іспанію, супрацоўнікі Брэсцкай мытні знайшлі незадэклараваную валюту. Здарэнне адбылося ў пятніцу, 5 чэрвеня. Жанчына паказала, што мае пры сабе еўра і расійскія рублі, якія ў эквіваленце складаюць 10 тысяч долараў. А значыць, да яе прэтэнзій не было.

Аднак беларускія мытнікі вырашылі аглядзець багаж замежніцы. Сярод яе рэчаў у папцы з дакументамі ляжалі 7350 еўра. З-за таго, што агульная сума валюты ў расіянкі перавышала дазволеную для вывазу за мяжу без дэкларавання, знойдзеныя еўра ў яе забралі да рашэння суда. Быў складзеы адпаведны пратакол, інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні.

Здымак з архіву. Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі