"Белавія" на суткі падоўжыла распродаж квіткоў па 24 еўра

"Белавія"

"Белавія" / t.me/belavia_official

"Белавія" на суткі падоўжыла акцыю па распродажы квіткоў, паведамляе тг-акаўнт кампаніі.

Квіткі па тарыфе "прома" на ўсе рэгулярныя рэйсы прадаюцца за 24 еўра. Акцыя будзе працягвацца да 23:59 18 студзеня.

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 17 студзеня "Белавія" абвясціла акцыю па распродажы квіткоў. Але пасля яе пачатку сайт кампаніі працаваў з перабоямі.

У "Белавіі" патлумачылі, што гэта была першая акцыя на новым "рухавічку" для браніравання квіткоў і ён не справіўся з наплывам ахвочых. Праблемы былі выпраўленыя, а саму акцыю працягнулі, каб купіць квіткі  маглі ўсе ахвочыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі