Берлусконі адпрацоўвае пакаранне ў доме састарэлых

Былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі выканаў першыя грамадскія працы, якія яму прызначыў суд у якасці пакарання па справе аб фінансавых махінацыях. 78-гадовы палітык адпрацаваў некалькі гадзінаў у доме састарэлых San Pietro у Чэзана-Басконэ і паабяцаў працягнуць дагляд за людзьмі сталага веку ў вольны час.

Берлусконі быў прызнаны вінаватым у падатковых махінацыях у сувязі з дзейнасцю карпарацыі Mediaset, якая яму належыць. Летась экс-прэм’ера асудзілі на чатыры гады турмы за ўхіленне ад ўплаты падаткаў, аднак пазней мера пакарання была замененая на грамадскія працы.

Згодна з рашэннем суда ў Мілане, Берлусконі павінен праводзіць на грамадскіх працах у доме састарэлых па чатыры гадзіны кожны тыдзень, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі