Берлусконі апраўдалі па справе аб сэксе з непаўналетняй
Апеляцыйны суд Італіі апраўдаў экс-прэм'ера Італіі Сільвіё Берлусконі ў так званай "справе Рубі".
У рамках гэтага судовага працэсу палітыка абвінавачвалі ў інтымнай сувязі з непаўналетняй, нагадвае interfax.by.
У чэрвені 2013 года суд ніжэйшай інстанцыі прысудзіў Берлусконі да сямі гадоў турэмнага зняволення за арганізацыю сэкс-вечарынак на сваёй віле і інтымную сувязь з 17-гадовай мараканскай танцоркай Карымай эль-Марук, вядомай пад імем "Рубі — выкрадальніца сэрцаў". Таксама ў віну палітыку ставілі перавышэнне службовых паўнамоцтваў.
Сам Берлусконі казаў, быццам не ведаў, што яго сяброўка непаўналетняя.
Дарэчы, у жніўні 2013-га Вярхоўны касацыйны суд Італіі пацвердзіў абвінаваўчы прысуд Берлусконі па "справе Mediaset". Менавіта па гэтай справе экс-прэм'ер быў прысуджаны да грамадскіх работаў.
Фотакалаж — profi-forex.org