Прэзідэнт Італіі адмовіўся адмяніць прысуд Берлусконі

Джорджа Напалітана таксама папярэдзіў партыю Берлусконі, што закон павінен выконвацца няўхільна. Нагодай стала тое, што прыхільнікі экс-прэм'ера пагражалі зменай урада,  калі крымінальны пераслед іх лідара працягнецца.  



Разам з тым Напалітана не выключыў, што можа памілаваць экс-прэм'ера "пры вельмі абмежаваных акалічнасцях", перадае ВВС.



У Італіі асцерагаюцца, што выхад партыі Берлусконі з кіруюючай кааліцыі можа стаць для краіны эканамічнай катастрофай.



Фота Джорджа Напалітана — Sean Gallup/Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі