Без БТ і зваротаў Лукашэнкі: што глядзець у навагоднюю ноч
Новы год / Белсат
Да святкавання Новага года застаецца зусім няшмат. Для тых, хто не хоча глядзець "блакітныя агеньчыкі" беларускай і расійскай вытворчасці або слухаць віншаванне Аляксандра Лукашэнкі, ёсць вялікі выбар. Што можна глядзець гэтай ноччу — глядзіце ў альтэрнатыўнай "праграме" (час пазначаны беларускі).
У 22:45 у эфіры "Белсата" пачнуць паказваць навагодні канцэрт. Пасля звароту Святланы Ціханоўскай "Вольны хор" выканае "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". Адразу пасля паўночы пакажуць фільм-канцэрт у гонар 20-годдзя "Народнага альбома".
У 01:35 вяшчаць будзе Belsat Music LIVE, у 02:20 пачнецца канцэрт гурта "Крамбамбуля", а ў чатыры раніцы — "Партызанскі Новы год".
Эфір у навагоднюю ноч будзе і ў "Маланка медыя": там абяцаюць агучваць пажаданні гледачоў, спецыяльныя відэапаштоўкі і не толькі.
Зварот Святланы Ціханоўскай пачнецца ў 23:45 па мінскім часе, глядзець яго можна будзе ў тым ліку на YouTube-канале Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.