БГК імя Мяшкова прайграў у стартавым матчы Лігі чэмпіёнаў
Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова прайграў у стартавым матчы групавога турніру Лігі чэмпіёнаў камандзе Босна з Босніі і Герцагавіны з лікам 20:28. Гульня праходзіла на пляцоўцы сапернікаў у Сараеве. Няўдала згулялі ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў беларускія гандбалісткі з каманды БНТУ. У румынскай Вылчэ ў другім туры кваліфікацыі нашы дзяўчаты з буйным лікам прайгралі мясцоваму клубу Олткім — 13:39.
Такім чынам, БНТУ, прайграўшы у дзвюх сустрэчах, згубіў шанцы на першае месца ў квартэце і працягне сезон у 1/16 фінала Кубка Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі.
Іншаму беларускаму жаночаму клубу “Аркатрон” не ўдалося прабіцца ў асноўны раўнд Кубка ЕГФ. У кваліфікацыйным турніры ў Галандыі беларускія гандбалісткі прайгралі абодва матча, страціўшы ўсе шанцы на першае або другое месца.
Выхад у асноўны розыгрыш Еўракубка па гандболе заваявалі дзяўчаты з “Вікторыя-Рэгія”, якія на турніры ў Мінску ўпэўнена перамаглі чарнагорскі “Бісэры” і занялі другое месца ў квартэце.
Мінскія гандбалісты з каманды “Аркатрон” таксама працягнуць барацьбу за еўрапейскія ўзнагароды. У заключны дзень кваліфікацыйнага турніру ў Мінску беларусы разграмілі англійскі “Оксфард” — 39:19 і заваявалі адно з двух першых месцаў, што гарантуе далейшы ўдзел мінчукоў у барацьбе за еўракубак, паведамляе "Прэсбол".