Блогер Gypsynkov выехаў з Беларусі
Твітар-блогер Gypsynkov на волі і пакінуў Беларусь. Папулярны "твітарскі" пацвердзіў гэта Еўрарадыё.
Эвакуацыя блогера з Беларусі адбылася з дапамогай фонду, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.
Міхаіла Цыганкова, які піша ў акаўнце Gypsynkov, затрымалі напрыканцы студзеня. На наступны дзень у тг-канале сілавікоў з'явілася "пакаяльнае" відэа з ім.
Цяпер ён знаходзіцца ў Грузіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.