Блогер Улад Бумага стаў рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій
У Парку высокіх тэхналогій зарэгістравалі 82 новыя кампаніі. Цяпер у ПВТ 818 рэзідэнтаў.
Сярод іншых "навічкоў" у ПВТ зарэгістраваная кампанія вядомага блогера Улада Бумагі "ЧЕТЫРЕАЧЕТЫРЕ". Яе спецыялізацыя — распрацоўка праграмнага забеспячэння для аналітыкі стану і дынамікі цікавасці гледачоў на відэаплатформах.
Іншыя "навічкі" ПВТ плануюць працаваць у сферах медыцыны, кансалтынгу, гульнявой індустрыі, фінтэху і электроннай камерцыі. Большасць новых рэзідэнтаў створаныя ў 2019-2020 гадах.
Акрамя беларускіх новымі рэзідэнтамі ПВТ сталі кампаніі з Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі, Германіі, Расіі, Сербіі ды Швейцарыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.