Блогеру Пальчысу выставілі абвінавачванне ў "арганізацыі масавых беспарадкаў"

Блогеру Пальчысу выставілі абвінавачванне ў "арганізацыі масавых беспарадкаў"

6 лістапада блогеру Эдуарду Пальчысу афіцыйна выставілі абвінавачванне ў "арганізацыі масавых беспарадкаў" (ч. 1 арт. 293 КК). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Пальчыс застаецца пад вартай, паведамляюць праваабаронцы.

Эдуарда Пальчыса затрымалі ў канцы верасня ў Мінску.  У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ён адбываў 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля стала вядома, што блогер стаў фігурантам крымінальнай справы.

Пальчысу 29 гадоў. Ён — блогер, публіцыст, заснавальнік сайта 1863x.com, у сваім тэлеграм-канале аналізаваў тое, што адбываецца ў Беларусі. У 2016-м, калі Эдуард Пальчыс быў за кратамі, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Цяпер ён ім стаў зноў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі