Больш за 10 мінскіх прастытутак пацярпелі ад ілжэміліцыянераў

Некалькі крымінальных спраў распачатыя ў адносінах чатырох жыхароў Мінскага раёна ва ўзросце 24-29 гадоў. Яны пазнаёміліся ў зняволенні, выйшлі на волю каля двух гадоў таму ды вырашылі прадоўжыць злачынны промысел разам.

Мужчыны знаёміліся з прастытуткамі, а пасля паведамлялі, што з'яўляюцца супрацоўнікамі міліцыі. Для пераканаўчасці выкарыстоўвалі міліцэйскае абмундзіраванне, імітацыі службовых пасведчанняў супрацоўнікаў МУС, кабуры з пнеўматычнымі пісталетамі. На сваіх старонках у сацсетках маладыя людзі выкладвалі асабістыя фота ў міліцэйскай форме, інфармуе БелаПАН.

Ілжэміліцыянеры адбіралі грошы ў прастытутак, гвалтавалі іх, а затым вывозілі за горад, дзе пад пагрозай помсты патрабавалі маўчання, і пакідалі іх там. Некаторых забіралі да сябе дамоў і ўтрымлівалі па два-тры дні, здзекаваліся.

У чэрвені 2015-га зламыснікаў затрымалі. Праваахоўнікам вядомыя больш за дзесяць пацярпелых жанчын ад 25 да 30 гадоў. Трое ўдзельнікаў злачыннай групы змешчаныя ў следчы ізалятар, чацвёрты адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі