15-гадовая брастаўчанка займалася прастытуцыяй, каб сабраць грошы на сабаку

15-гадовая брастаўчанка займалася прастытуцыяй, каб сабраць грошы на сабаку

Брэсцкая міліцыя праводзіць праверку па факце ўцягвання ў прастытуцыю непаўналетняй. Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама, 17-гадовая брастаўчанка з падачы свайго 50-гадовага сужыцеля прапанавала 15-гадовай сяброўцы заняцца прастытуцыяй. Дзяўчынка пагадзілася. Міліцыянтам яна патлумачыла, што так хацела сабраць грошы і купіць сабаку.

Таксама міліцыя вядзе праверку яшчэ аднаго падобнага выпадку. 14-гадовая жыхарка Брэста закахалася ў 18-гадовага хлопца. Ён сказаў дзяўчынцы, што яму тэрмінова патрэбныя грошы, а знайсці патрэбную суму за кароткі час ён не можа, і папрасіў сяброўку дапамагчы. У выніку дзяўчына стала сустракацца з мужчынамі за грошы і аддавала іх свайму маладому чалавеку. Міліцыя выявіла шэсць такіх сустрэч.

Агулам за 2020 год міліцыя Брэсцкай вобласці выявіла 72 злачынствы сексуальнага характару супраць непаўналетніх. Такую лічбу назваў прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзімір Жыгар.

З іх 23 злачынствы адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх, 5 фактаў згвалтаванняў, 7 выпадкаў гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару, 29 фактаў распусных дзеянняў. Праваахоўнікі выявілі 63 пацярпелых: 34 — непаўналетнія, 29 — малалетнія, 59 дзяўчынак і 4 хлопчыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі