У Іспаніі затрыманы злачынцы, якія гандлявалі беларускамі і ўкраінкамі
Такі вось бізнэс
Беларусак і ўкраінак заваблівалі абяцаннямі афіцыйнага працаўладкавання ў Іспаніі. Ім прапаноўвалі працу хостэс і абслуговага персаналу. Ахвяр знаходзілі праз сацсеткі, прадстаўляючыся мэнэджэрамі кадравага агенцтва.
Жанчын прывозілі ў Іспанію па турыстычных візах, а потым яны траплялі ў клуб у горадзе Альмерыі на поўдні краіны, дзе іх прымушалі займацца прастытуцыяй.
“Ахвяр размяшчалі ў трох дамах, прадстаўленых адным з кіраўнікоў клуба. Падазроныя ізалявалі жанчын ад грамадства, спрабуючы мінімізаваць рызыкі выяўлення злачынства паліцыяй або ўцёкаў жанчын. Гэта дазволіла ім поўнасцю ўтрымліваць, кантраляваць і эксплуатаваць пацярпелых”, — расказваюць у Еўраполе.
Там таксама адзначылі, што на ахвярах зараблялі "велізарныя грошы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.