Больш за 300 беларусаў сёлета прыцягнулі да адказнасці за "прапаганду нацызму"

Валянцін Сукала

Валянцін Сукала

Да адміністрацыйнай адказнасці за "прапаганду, публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі" ў Беларусі ад пачатку года прыцягнулі 313 чалавек. Такую лічбу назваў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, перадае прэс-служба Генпракуратуры.

Таксама адзін чалавек прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па абвінавачанні ў рэабілітацыі нацызму (арт. 1301 КК), а яшчэ адзін асуджаны за размяшчэнне такой інфармацыі ў інтэрнэце.

Рэжым Лукашэнкі пасля 2020 года лозунгам "барацьбы з нацызмам" прыкрывае змаганне супраць сваіх палітычных апанентаў. Дзяржпрапаганда сцвярджае, быццам паміж прыхільнікамі пераменаў і нацызмам існуе сувязь.

Дарэчы, сам Лукашэнка ў 1995 годзе ў інтэрв'ю нямецкай газеце "Хандэльсблат" хваліў Адольфа Гітлера і ягоную моцную ўладу: "У свой час Германія была ўзнятая з руін дзякуючы вельмі жорсткай уладзе. Не ўсё толькі дрэннае было звязана ў Германіі з вядомым Адольфам Гітлерам... Нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі, пры Гітлеры гэта фарміраванне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі